Антэлія — неверагодная красуня з чароўнымі вачыма
Студзеньскім вечарам адна з валанцёрак, якая жыве ў прыватным доме за горадам, пачула гучнае мяўканне ў двары. Адчыніла дзверы і ўбачыла на ганку буйную котку яркай расфарбоўкі.
Котачка жаласна мяўкала, нібы просячы аб паратунку. На вуліцы было даволі холадна, ішоў рэдкі для гэтай зімы снег. Пошукі гаспадароў сярод мясцовых жыхароў плёну не далі. Верагодна, котку проста вывезлі ў вёску ды падкінулі.
Пры аглядзе ўбачылі на шыі велізарнейшы каўтун (жанчына нават не змагла яго адрэзаць, давялося звяртацца да больш дасведчанага ў гэтых пытаннях чалавека).
Знаходку адвезлі ў прытулак. І трэба было бачыць, з якім задавальненнем котачка згарнулася на сваёй ляжанцы ў клетцы, як удзячна замуркатала!
Красуню назвалі Антэліяй. Яе стэрылізавалі, котачка ўжо цалкам гатовая да пераезду ў новы дом. Па характары вельмі спакойная і ласкавая. Увесь час есць і спіць, але не супраць пагуляцца з махалкай.
Спакойна ставіцца да іншых катоў, чалавека ж проста любіць. Такая вельмі хатняя канапавая кошка. І неверагодна прыгожая!
Антэлія зусім маладзенькая, ёй не больш за год.
Тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца: +375 (29) 679-70-37 Наталля.