Арс — рыцар Самотнае сэрца (Знайшоў дом!)

Невядома як клікаў яго былы гаспадар. Маладога сабаку проста выставілі на вуліцу. Некалькі дзён пёс бадзяўся па адным з мікрараёнаў Мінска, з надзеяй зазіраючы ў вочы мінакам.

folymaqdufo_logo.jpg

Але нягледзячы на здраду і выпрабаванні, што выпалі на яго сабачы лёс, ён упарта чакае сустрэчы са сваім чалавекам.

zdpjfv54xxc_logo.jpg

А калі мара Арса здзейсніцца, вы зразумееце сапраўдны сэнс выразу "сабачая вернасць". Арс стане вашым сябрам і падтрымкай. Пасядзіць разам за сняданкам і падзеліць з вамі вячэру, выправіць на працу і шчасліва сустрэне ўвечары. Ён будзе рады толькі таму, што вы ёсць.  

k6u1jsjcifm_logo.jpg

Яму не важна хто вы, які ў вас статус, яму патрэбна толькі ваша ўсмешка, цеплыня, любоў і магчымасць быць побач.

q5ajoitotgu_logo.jpg

Арсу дзесяць месяцаў, спакладаны, 42 см у холцы. Прывучаны да двухразовага выгулу. Калі вам патрэбны сябра, абавязкова тэлефануйце: 8 (033) 639 24 41 Наталля.

k6u1jsjcifm_logo.jpg