Ася з-пад Соснаў сумуе без свайго чалавека і сямейнай цеплыні
Асю з яе пяцю братамі ды сястрычкамі знайшлі супрацоўніцы Інстытута ядзернай фізікі ў лесе побач з пасёлкам Сосны пад Мінскам. Літаральна праз некалькі дзён пасля гэтага іх маці загінула, і малых трэба было тэрмінова ратаваць.
Некалькі ператрымак, няўдалае ўладкаванне, вяртанне на ператрымку — праз усё гэта прайшла Ася. Іншыя шчанюкі знайшлі сваі сем'і, а яна яшчэ чакае.
Аднойчы яе ўжо забіралі, але потым высветлілася, што Ася трапіла ў сям'ю, дзе злоўжывалі алкаголем, а на сабаку ў іх не заставалася часу. Валанцёры са складанасцямі забралі Асю зноў на ператрымку.
Асе каля 7 месяцаў, яны мае ўсе прышчэпкі, здаровая і зараз рыхтуецца да стэрылізацыі. Актыўная і паслухмяная дзяўчынка вельмі любіць шпацыраваць без ланцужка, але далёка не адыходзіць.
Ася яшчэ малая, і ёй патрэбен трохразовы выгул. Сябруе з іншымі сабакамі, да катоў не агрэсіўная.Ужывае натуральную ежу, але не адмаўляецца і ад сухога рацыёну. Дома паводзіць сябе прыстойна. Да іншых людзей ставіцца з асцярожнасцю, знаёміцца не спяшаецца, але, улічваючы яе прыгоды, гэта вырашальна.
Асе вельмі патрэбны ўвага, клопат і сямейная цеплыня.
Тэлефануйце і прыходзьце знаеміцца!
+375 (29) 131-57-71 Іна.