Барадаты шчасліўчык Лакі
Лакі знайшлі грыбнікі ў лесе: шчанё трапіла ў пастку, пастаўленую паляўнічымі. Вядома, што малое нарадзілася пад адной з вёсак, бедавала і галадавала. Пасля вызвалення з пасткі доўгі час у лякарні, клопат і любоў паставілі яго на лапы. І цяпер наш шчасліўчык шукае свой дом.
Лакі — барадаты хлапчук 6 месяцаў, метыс фокстэр'ера. Жыццярадасны і шчадралюбны.На шпацырах дэманструе ўсе прыкметы лепшага паляўнічага сабакі. Гуляе выключна «носам», усё яму цікава і пазнавальна!
Прывучаны да трохразовага выгулу!
Лакі сябруе з катамі ўсіх узростаў. Нягледзячы на свае паляўнічыя задаткі, ён іх нават любіць.Вырасце сабачкам сярэдняга памеру — да 40 см.
Тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца!
+375 (29) 343-45-46 Наталля