Брукліну тэрмінова патрэбны дом. Ён файны хлопец!
Малы Бруклін быў непатрэбны з моманту нараджэння: у яго былі праблемы з заднімі лапкамі. Шчанё не магло стаяць на іх, цягнула за сабой. "Гаспадары" патэлефанавалі валанцёрцы і прапанавалі забраць, а то "адвязем ды ўсыпім".

Малому не было нават месяца, калі валанцёрка забрала яго на ператрымку. Калі яна прывезла яго дадому — Бруклін адразу пайшоў на пялюшку. Яму было цяжка, але ён адразу знайшоў месца "туалету".

Далей была цяжкая праца: валанцёры выконвалі шматлікія прызначэнні ветэрынараў, рабілі масаж. І вось нарэшце гэты дзень надышоў: Бруклін пайшоў самастойна!

Зараз хлапчуку паўгода. Бруклін — метыс лайкі: тата — лайка, мама — дваранка высакародных крывей.Апрацаваны ад усіх магчымых паразітаў, прышчэплены. Ладзіць з усімі: сабакамі, катамі, людзьмі, дзецьмі.Практычна (у рэдкім выпадку можа схадзіць у туалет у доме, але выключна на пялюшкі) прывучаны да выгулу. Пакуль праз узрост яго выгульваюць тры разы на дзень. Вельмі добры і кантактны хлопчык.

У хлопчыка ёсць нюансы па здароўі — невялікія праблемы з заднімі лапкамі. Па тэлефоне вам распавядуць пра гэта больш дэталёва. Але ён актыўны, жыццярадасны і вельмі пазітыўны.
+375 (29) 196-52-35 Ганна@anyakruglova+375 (29) 501-94-67 (viber, telegram)
