Цім — сапраўдны аптыміст і даследчык
Што б вы зрабілі, калі б нехта падкінуў у ваш двор малых кацянят? Магчыма, хтосьці выклікаў бы адлоў. А іншы звярнуўся б да валанцёраў, каб даць малым шанец на жыццё. Гэта рэальная гісторыя. На шчасце, валанцёры спрацавалі хутчэй, і трое кацянят паехалі на ператрымку.

Спачатку яны жылі ў маленькай клетцы, дзе хапала месца яшчэ на невялікі латочак, дзве місачкі з ежай і вадой і подсціл. Цесна, няўтульна, але лепей, чым на Гурскага.

Цім — адзін з гэтых трох кацянят. Ён быў самы хворы, калі іх падабралі, і ў яго засталася мутная плямка на воку. Яна яму зусім не замінае і не патрабуе ніякага лячэння.

Кацяняты, відаць, падабаліся кашачаму богу — малых забралі ў кватэру.
Спачатку ім доўга аднаўлялі страўнікава-кішачны тракт. Потым кацянят па чарзе накрыла вірусам з высокай тэмпературай. Хваробу Цім перанёс лягчэй за ўсіх. Ён ужо зусім здаровы і нават стэрылізаваны.

Цім — вясёлае, камунікабельнае кацяня, якое лёгка ідзе на кантакт нават з незнаёмымі людзьмі. Ласунак, вядома, паспрыяе лепшаму ўзаемаразуменню.

Цім — узор аптымізму, пазітыву і невычэрпнай энергіі, якімі гатовы шчодра дзяліцца з навакольнымі. Можа стаць сябрам для дзіця, якое разумее, што кот — гэта не цацка, а асоба.

Нельга сказаць, што Цім — вельмі ласкавы кот. На руках сядзець яму няма калі. Пагладзіць можна, калі ён адпачывае. Ён не баіцца рук, проста ён такі — самастойны.

Пры гэтым Цім вельмі цікаўны і таварыскі. Нічога ў доме не адбываецца без яго ўдзелу і кантролю. Слухае ўважліва, спрабуе зразумець тое, што яму кажуць.
Вас зацікавіў Цім? Тэлефануйце: +375 (29) 761-61-44, +375 (29) 602-50-53 Анжаліка, +375 (29) 502-03-72 Юля.