Дайманд — не сабака, а дыямент! Пераканайцеся самі!
Летась у адным з двароў Мінска з'явіўся малады сабака. Адкуль — невядома. Неабыякавыя жыхары спрабавалі знайсці яго старых гаспадароў, але безвынікова. Сабака з удзячнасцю прымаў ежу з рук, часам гуляўся з дзецьмі. Вядома, знайшоўся нехта, хто патэлефанаваў у адлоў і прыйшлося тэрмінова шукаць ператрымку.
Зараз Дайманд чакае сваю сям'ю.
Любоў і вернасць — гэта пра яго! Малады, спакойны, добры і разумны сабака. Выдатна ладзіць з іншымі жывёламі і любіць дзяцей.
Дайманду каля 2 гадоў, здаровы, прышчэплены, прывучаны да ланцужка. Спакладаны. У карку каля 70 см.Шукаем яму кватэру або прыватны дом для сумеснага пражывання
.
Тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца: +375 (29) 615-90-31 (вайбер), +375 (33) 329-77-16 Святлана.