Добрая сяброўка Дафіна

Дафіна ледзь не стала яшчэ адной ахвярай чалавечай жорсткасці. Невядомы кіроўца збіў яе і пакінуў паміраць у гурбе снега ўзімку.

gvrg4l5q__g_logo.jpg


Яе заўважылі выпадкова з-за вароны, якая спрабавала ўжо дзяўбці вока. Малая атрымала вельмі цяжкія пашкоджанні, але валанцёры з ветэрынарамі зрабілі сапраўдны цуд.

img_9166_1_logo.jpg


Сабаку некалькі разоў аперавалі, але ў выніку вылечылі і стэрылізавалі.
Дафіна — актыўная, вясёлая і гуллівая. Яна маладзенькая, узрост каля 2 гадоў, сярэдніх памераў — да калена.

img_9172_logo.jpg


Здаровая, прышчэпленая, чыпавана, ад усяго апрацавана і гатовая ехаць дадому!Хочаце падарыць ёй сваю любоў? Тэлефануйце:
+ 375 (29) 610-39-03+ 375 (29) 772-22-25 Марына.