Долі выцягнулі з таго свету. Дзеля любові і шчасця

Валанцёрка толькі адвезла ў новы дом чарговага сабаку і ехала ўжо дадому, калі ўбачыла ля дарогі нешта незвычайнае. Цяжка ўявіць, якімі жорсткімі могуць быць людзі! Неверагодна худы, збіты сабака дыхаў праз раз. У яго нават не было сіл скуголіць ад болю, але пачуўшы на сабе цёплую руку чалавека, удзячна яе лізнуў.

89422262_3842268569146470_327548795996864512_n_logo.jpg


Далей былі месяцы візітаў у лякарні, ночы без сна. Усё, што звычайна бывае, калі цягнеш сабаку амаль з таго свету.

65392701_3044101652296503_5684816836084891648_o_logo.jpg


Долі больш не падае ад знясілення, не скуголіць і не сціскаецца, убачыўшы працягнутую руку.

89536380_3842268739146453_2825329452672614400_o_logo.jpg


Яна цудоўная, добрая і ўжо нават ад'елася. Цяпер ёй проста патрэбна сям'я, у якой яе будуць любіць.

89096172_3842268832479777_5350982660393009152_o_logo.jpg


Долі прыкладна пяць гадоў, стэрылізавана, ад паразітаў апрацавана, есць натуральны, але можа і сухі корм!Больш за ўсё баіцца стрэлаў (петард, салютаў). Больш за ўсё любіць, калі ёй чухаюць бок.
Тэлефануйце / пішыце:
+375 (29) 166-00-56 Яна (г. Лельчыцы)