Дора падорыць сяброўства!
Дора нарадзілася два гады таму на тэрыторыі дарожнай арганізацыі. Іншых шчанюкоў тады разабралі па дамах, а Дору перавезлі на іншую базу ў Валожын: у ёй убачылі выдатную ахоўніцу. І нездарма.

Дора расла, старанна рабіла сваю працу. Але акрамя аховы яе вельмі цягнула да людзей — Дора аказалася вельмі кампанейскай.

Не так даўно Дора нарадзіла шчанюкоў, якія ўжо знайшлі гаспадароў. І вось Дора ўжо некалькі тыдняў на ператрымцы чакае свайго чалавека.
Дора маладая, здаровая і стэрылізаваная. Яна вельмі кантактная і сацыялізаваная дзяўчынка, вельмі цягнецца да чалавека і выдатна ладзіць з іншымі сабакамі.

Добра ездзіць у машыне. Есць сухі корм і натуралку.
Ёй падыдзе пражыванне ў доме ці прасторным вальеры, са свабодным перамяшчэннем па агароджанай гаспадарскай тэрыторыі.

Магчымая дастаўка, апрацуем ад паразітаў, зробім прышчэпку.
Тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца: +375 (29) 113-82-58 Вераніка.
