Валанцёры раз-пораз сутыкаюцца з такімі выпадкамі — яны называюць гэта "стыхійнік".
Дзядуля і яго жывёлы трапілі пад апеку валанцёраў, якія кармілі не толькі сабак і котак, але і самога старога.
Так цягнулася два гады, за гэты час некалькі дзядуліных гадаванцаў прыстроілі ў іншыя дамы. Сёлета раптам з'явіўся сын і абвесціў, што забірае бацьку да сябе, а хату будзе рамантаваць і прадаваць.
Валанцёры паспелі ўратаваць ад смерці на Гурскага тых жывёл, якіх не паспелі ўладкаваць, — іх называюць "савельеўцы".
Адзін з савельеўцаў — шыкоўны кот Светафор. Ен амаль чыстакроўны брытанскі лорд звонку і дасканалы дзэн-будыст знутры.
Спакойны і супакойлівы, добры і разумны, у меру гуллівы недакучлівы мурлыка.
Светафору каля 3 гадоў, кастрыраваны. Прывучаны да латочкаў і сухога корму.
Ужываецца з сабакамі, але пажадана быць адзіным катом у сям'і.
Калі вас зацікавіў Светафор, тэлефануйце: +375296681799.