Джэна: прыгажуня з лесу
Джэну і яе брата знайшлі ў лесе. Марылі вярнуцца з кошыкамі грыбоў, а атрымалася — з двума шчанюкамі.

Малыя былі вельмі худыя і брудныя. Як яны трапілі ў лес, не вядома. Можа і людзі выкінулі. На жаль, хлопчыка выратаваць не атрымалася. А вось яго сястрычка выцягнула шчаслівы білет.

Цяпер гэтая вясёлая малая здольная скарыць любое сэрца. Джэна вельмі цягнеца да людзей, ёй патрэбна шчырая любоў і клопат.

Джэне 3-4 месяцы, апрацаваная ад паразітаў, рыхтуецца да вакцынацыі.

Любіць гуляць у цацкі, каб пачухалі жывоцік, цалаванкі ды абдымашкі. Вырасце сярэдняга памеру.
Вас зачапіла гэтая прыгажуня? Тэлефануйце: +375 (33) 639-24-41, +375 (25) 796-22-95 Наталля.