Дзіна і Дзіва — прыгажуні з суровым лёсам
Жыццё гэтых дзвюх дзяўчынак пачалося сумна. Яны захварэлі, калі былі зусім малымі. Гаспадары палічылі, што лячыць іх няма сэнсу ды адвезлі ва «ўсыпалку» на Гурскага.
Там і са здаровымі не вельмі добра абыходзяцца, а што ўжо казаць пра хворых шчанюкоў. Для іх лік пайшоў літаральна на хвіліны.На шчасце, валанцёры паспелі адвезці гаротных у клініку, а потым — на ператрымку.
Зараз дзве зеленавокія малышкі шукаюць новыя сем'і. Шукаюць месца, той куток, у якім можна жыць і не баяцца, ратуючыся ад адлову, ад чалавечага зла, ад болю і страху.
Дзіне і Дзіве каля 4 месяцаў, яны апрацаваны ад паразітаў, прывучаны да пялёнак, ласкавыя і, зразумела, асцярожныя да чалавека.
Вырастуць сярэдняга памеру.
Тэлефануйце!
+375 (25) 796-22-95+375 (33) 639-24-41 Наталля