Джына і яе дзеткі шукаюць дом! (Дзеткі ўладкаваны)
Гэтыя шчанюкі нарадзіліся ў прамзоне ля Мінска. Спачатку іх было больш за дзесяць. Трое памерлі ад холаду, яшчэ двое — ад чалавечай абыякавасці і жорсткасці.

Аднойчы валанцёрка стала сведкай, як працаўнік прадпрыемства ўдарам нагі адкінуў аднаго з малых шчанюкоў. Потым пхнуў сабаку са словамі: «Калі ты ўжо здохнеш, зараза. Нараджаеш як аўтамат...» Вядома, што так пакінуць маці з шчанюкамі валанцёрка не здолела.
Цягам дня знайшла варыянт ператрымкі і ўжо ўвечары сабачая сям'я ехала на новае месца.

Зараз Джына і яе дзеці шукаюць новых гаспадароў, якія б клапаціліся і любілі іх.
Малым 2 месяцы, апрацаваны ад паразітаў, вырастуць сярэдняга памеру. Рыхтуюцца да прышчэпкі.

Маці Джына вельмі разумны і добры сабака!

Аддаюцца ў адказныя рукі ў кватэру або дом (з пражываннем у ім).
+375 (44) 555-64-40 Святлана+375 (33) 658-60-59 Вольга