Філосафы-тэрарысты ў пошуках дома

Сафокл і Афіна — сабачыя дзеці, заўсёды ў пошуках адказаў на спрадвечныя пытанні і сэнсу жыцця. Шукаем для іх добрую клапатлівую сям'ю, дзе іх будуць шчыра любіць.

mycollages__3_.jpg


Сафокл — спакойны разважлівы брунет, філосаф, трагік, абсалютны флегматык.

79736160_1426365384178613_5201701352509538304_n.jpg


Афіна — мудрая разважлівая абаронца справядлівасці. Тыповы сангвінік — жыва рэагуе на ўсё нязведанае, хутка асвойваецца, лёгка супакойваецца. Упэўнена займае «трон» лідара.

79644738_1426365437511941_707568627628376064_n.jpg


Малым прыкладна чатыры месяцы. Апрацаваны ад знешніх і ўнутраных паразітаў, рыхтуюцца да вакцынацыі. Сябруюць з катамі, пастаянна за халадзільнікам абмяркоўваюць план чарговага дробнага хуліганства, вынюхваюць, дзе захоўваюцца грэчка і цукар (ёсць падазрэнне, што рыхтуюць тэракт у маштабах адной, асобна ўзятай, кухні).


«Арганізаваную злачынную групоўку» тэрмінова трэба расфармаваць — разбірайце па-аднаму гэтых файных тэрарыстаў!
+375296646680 Кацярына+375291812644 Марына