Фунцік — сапраўдная знаходка для актыўных людзей
Гэты сабака — класічны прыклад беспрытульніка. Нарадзіўся на вуліцы, сам здабываў сабе ежу, з маленства абараняў сабе, не спадзяючыся ні на каго.
Фунціка падкормлівалі жыхары некалькіх дамоў у Бабруйску. Але аднойчы нехта выклікаў адлоў. Адтуль яго забралі валанцёры, і для Фунціка пачалося новае жыццё.
Фунціку два гады, ён у самым росквіце сіл, у выдатнай форме і прывабны. Сярэдняга памеру, у карку каля 50 см.
Ён вельмі ласкавы і даверлівы хлопец, кантактны і арыентаваны на чалавека. Не агрэсіўны да іншых сабак.Фунцік гуллівы і вясёлы. Выдатны кампаньён для актыўных жыццярадасных людзей.
Аддаецца толькі па дамове.
+375 (29) 627-62-69 Ірына