Гарэза Браўні шукае добрых і адказных
Лістападаўскім дажджлівым вечарам адна з валанцёрак наведвала сваю падапечную. Калі сабралася дадому, на вуліцы каля аўтамабіля пачула ціхае «мяў». Шукаць крыніцу доўга не прыйшлося. З-пад суседняй машыны вылезла мокрае, бруднае, напалоханае кацяня. Так у хаце стала на адзін хвост болей.

Знаемцеся — Браўні. Дзяўчынцы каля 5 месяцаў, асвоіла латок, кіпцяточку і ва ўсю трушчыць сухі корм.

Актыўная і гуллівая. Свавольная, але калі пажамкаць пузіка — успамінае, што яна мілае і выхаванае кацяня, завальваецца на бачок, мурчыць і з усіх сіл імкнецца пра гэта не забыцца.

Тэлефануйце хутчэй, такое шчасце надоўга не затрымліваецца! Але не забывайце, што кацяня аддаецца толькі дарослым, адказным людзям, якая ўзважылі ўсе «за» і «супраць».
+375 (29) 152-22-54 Анастасія+375 (29) 196-52-35 Ганна (калі не бяру — абавязкова ператэлефаную).