Гэтыя шчанюкі чакаюць тых, хто прыме іх у сваё жыццё

На пачатку траўня амаль у цэнтры сталіцы нарадзіліся 9 шчанюкоў. Адбылося гэта на тэрыторыі вялізнай станцыі тэхабслугоўвання, і кожны дзень мог стаць для іх апошнім. Калі малым мінуў месяц, знікла іх маці — ці то машына збіла, ці наўпрост кудысьці сышла.

mycollages__18__1_logo.jpg


Не будзем казаць, чаго каштавала валанцёрам выратаваць усіх малых небаракаў: то яны ў яміну залезуць, то паміж сценаў гаражоў заб'юцца... Урэшце, атрымалася сабраць усіх. Цягам месяца большая частка раз'ехалася па новых сем'ях. Засталіся двое — хлопчык і дзяўчынка.
Зараз яны знаходзяцца на ператрымцы, дзе вучацца быць сапраўднымі хатнімі сабакамі. Ходзяць на пялюшку, вывучаюць выгул на ланцужку. Абодвум каля 3 месяцаў. У ежы непераборлівыя.
Хлопчык вельмі добразычлівы і пяшчотны, любіць гуляць. Апрацаваны, прышчэплены. Будзе сабакам сярэдняга памеру.


Дзяўчынка таксама вельмі гуллівая, але яшчэ трошкі баязлівая. Вучыцца гуляць на ланцужку. Апрацавана ад паразітаў, чакае прышчэпку, здаровая.


Яны вельмі чакаюць сваіх гаспадароў. Іх жыццёвы шлях толькі пачынаецца, і той, хто прыме іх у свае жыццё, ніколі аб гэтым не пашкадуе.
Тэлефануйце і знаёмцеся:
+375 (29) 873-28-23 Святлана (ёсць Вайбер)+375 (29) 707-69-09 Марыя (ёсць Вайбер)