«І толькі Чыкага, і толькі Чыкага!»
Пахмурным восеньскім ранкам на прыпынку заўважылі ката. Ён сядзеў на лаве, на мордачцы сляды крыві, шэрсць брудная. Часам кот жаласна падмяўкваў, нібыта прасіў аб дапамозе. Адна з жанчын звярнулася па дапамогу да валанцёраў, і ката ў той жа дзень адвезлі ў клініку, а потым на ператрымку.

Красунчык Чыкага шукае надзейнага чалавека на доўгія гады!
Жыццё на вуліцы, на жаль, пакінула свой след на мілай пыске, але адсутнасць вока ніяк не замінае яму быць верным і добрым сябрам для вас.

Чыкага выдатна ладзіць з іншымі жывёламі, прывучаны да латка і есць сухі корм. Ён неверагодна мілы і пяшчотны кот!
Яму каля 2 гадоў, рыхтуецца да кастрацыі, апрацаваны ад паразітаў.
Забірайце, каб любіць і сябраваць: +79817742251 (толькі вайбер) Алена, + 375 (29) 508-79-22 (не бяру-смс, ператэлефаную) Юлія.
