Яшка — хлопец з характарам

Рудага невялікага сабачку прывезлі і здалі ва «ўсыпалку» на Гурскага. Паведамілі толькі, што памёр гаспадар і хутка з'ехалі. Валанцёры ўзялі Яшу пад сваю апеку, але ператрымку адразу знайсці не здолелі.

0a17833e_3f72_4af0_884c_19dbbba85435_logo.jpeg


Яша «прастаяў» у клетцы каля 5 месяцаў! Схуднеў да знясілення і трапіў у групу прэтэндэнтаў на эўтаназію... Страх, адчай, змірэнне — хто ведае, што адчувае сабака ў апошнія дні, часы перад смерцю?Але Яшку пашанцавала — ён атрымаў шанец на жыццё.

0e53fb40_93e7_4840_9649_4558bf68d07b_logo.jpeg


Цяпер ён на платнай ператрымцы, набраў вагу, жыве ў вальеры і вельмі спадзяецца, што яго заўважыць чалавек, які стане сапраўдным сябрам.

8b0efb7e_f2c4_43c3_84c1_9916ed84eb48_logo.jpeg


Яшы зараз каля 8 гадоў, ён прышчэплены і апрацаваны ад паразітаў.Хлопец з характарам, шукаем для яго дом без іншых жывёл. У ежы непераборлівы.
+375 (29) 628-08-46 Іна.