Каляныч — шыкоўны кот, якому патрэбна сям'я

У адной з вёсак ля Жодзіна ціха і непрыкметна жылі старая жанчына ды кот. Часам на выхадныя ды святы да іх прыязджалі нешматлікія сваякі. Цішыня, спакой, свежае паветра, утульная хата — што яшчэ трэба кату ды старому чалавеку?

_dsc5418_logo.jpg


Але ўсе скончылася ,калі бабуля памерла. Сваякі хату прадалі, а кот застаўся сам на сам з наваколлем. Пасля пакут, падарожжаў, голаду і холаду ён трапіў да валанцёраў.
Каляныч ... Ну шыкоўны жа!Натуральны Кот-Бегемот з «Майстра і Маргарыты».Пра Каляна можна казаць шмат і доўга. Ён ідэальны! Гэта настолькі замуркацельны кот, што ад яго немагчыма адарвацца.Гладзіш, шкадуеш. А ён муркае.

_dsc5421_logo.jpg


А як ён з дзецьмі! Такое пачуццё, што кот ловіць кайф ад таго, што яго носяць, падымаюць, апускаюць і зноў падымаюць. А важыць ён, ці ведаеце, не мала!Няўжо ён не варты дома?Калянычу 5 гадоў.Спакладаны, апрацаваны ад паразітаў.

img_20190820_220613__1__logo.jpg


Тэлефануйце, магчымы вы менавіта той чалавек, разам з якім Каляныч знойдзе сям'ю: +375 (33) 319-75-91 Наталля.