«Класічная» Ася шукае дом
Узімку пенсіянерка часам наведвала сваё лецішча, і падчас аднаго з такіх візітаў да яе падбегла зусім яшчэ маленькая котачка. Кацянё мяўкала, прасіла ежу, лезла на рукі. Ці хто нагуляўся і пакінуў малое, ці яна там нарадзілася — невядома. Проста з'ехаць добрая жанчына не здолела. Цяпер Ася падрасла і чакае на ператрымцы сваіх сапраўдных людзей.

Ася мае класічныя «дваровыя» колеры. «Няма нічога лепш за класіку!» — казалі Сільвестр Сталоне і Джэйсан Стэйтэм у вядомым баевіку. Так яно і ёсць!
Асе каля году. Яна стэрылізавана, здаровая, апрацавана ад паразітаў і глістоў. Мае ўсе прышчэпкі.

Досыць актыўная і гуллівая, як і належыць маладой здаровай котцы.

У ежы зусім не пераборлівая, выдатна ведае латок і кіпцяточку. Добра ладзіць з іншымі катамі.
Класічная пяшчотная котачка! І вельмі ўтульная.
Тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца!
+375(29)511-94-07 Валянціна.