Крутая дзяўчынка Багіра
Багіру падабралі добрыя людзі каля чыгуначнай станцый пад Мінскам. Сабака быў худы, моцна збіты, з абрыўкам ланцуга на шыі. Верагодна, ён проста збег, ратуючыся ад пакут і пабояў.

Багіру давялося доўга лячыць і выходжваць. Урэшце ласка ды клопат пераўтварылі запалоханага ды нервовага сабаку ў сапраўдную зорку.

Багіра — унікальная дзяўчынка: нават сутыкнуўшыся з болем, страхам і здзекамі, яна працягвае верыць чалавеку і шукае таго адзінага, з якім можа быць шчаслівай.

А яшчэ яна ідэальная ва ўсіх сэнсах. Станістая, прыгожая, разумная, з устойлівай псіхікай, добрая ахоўніца.

Багіры тры гады. Прывучана да двухразовага выгулу, есць усё, што прапануюць — не пераборлівая.Ладзіць з дзецьмі, з іншымі жывёламі агрэсіі не праяўляе. Увогуле, крутая, кампанейская дзяўчынка!
Хочаце пазнаёміцца? Тэлефануйце: +375 (33) 639-24-41, +375 (25) 796-22-95 Наталля.
