Ладныя дзяўчынкі Кары і Акіра чакаюць сваіх гаспадароў!
Двое малых шчанючкоў ціха ляжалі ў невялікай ямцы каля дарогі на ўскрайку вёскі. Хтосьці вырашыў такім вось чынам пазбавіцца ад нечаканага папаўнення. На шчасце малых, іх заўважыла валанцёрка, якая ехала дадому. Калі яна выйшла з аўто, то з дому побач адразу падышла сталая жанчына і пачала крычаць, што «не трэба іх карміць тут, а то прызвычаяцца і не сайдуць».

Кары

Акіра
Зразумела, што двое малых у гэты вечар атрымалі прытулак у доме валанцёркі.
Кары і Акіра — дзве красуні, якія стараюцца з маленства трымацца побач. Цяпер ім прыкладна па 4 месяцы, яны апрацаваныя ад паразітаў і глістоў, рыхтуюцца да прышчэпак.
Кары
Пакуль яны яшчэ саромеюцца і асцярожнічаюць калі побач чужынец, але хутка прызвычайваюцца да новых людзей. Актыўныя, энергічныя дзяўчынкі.
Нягледзячы на тое, што жывуць у вальеры, малыя ведаюць што такое выгул і вельмі яго чакаюць. З задавальненнем ужываюць як сухі, так і натуральны рацыён.
Акіра
Ладныя, зграбныя дзяўчынкі чакаюць сваіх гаспадароў, для якіх яны будуць самымім лепшымі і надзейнымі сябрамі.
Спадабаліся? Тэлефануйце!
+375 (29) 184-34-90 Святлана