Ліра — для ціхага сямейнага шчасця

Ліра — у мінулым звычайная дваровая котка. Жыла на вуліцы, гаравала па сутарэннях, гадавала як магла сваіх малых. Людзі яе гналі, тады яна брала кацянят за шкірку і бегла шукаць новае месца, часам начавала пад голым небам. Падчас чарговай «міграцыі» з кацянём у зубах яе і сустрэлі валанцёры. Уся сям'я трапіла на ператрымку.

877c2ab9_0c5e_4c53_9a96_ee54526a2d3b_logo.jpeg


Зараз Ліра ў бяспецы, жыве з суродзічамі і чакае свой шчаслівы білет. Котачка разумная і акуратная.

7529dd7d_65e0_450a_856a_dd1a8776b589_logo.jpeg


Ёй каля 3 год, вельмі ласкавая і арыентаваная на чалавека, хоць спачатку і асцярожнічае.

b2261306_6a6c_4ff2_a081_b2ea50ab9fe1_logo.jpeg


На латок ходзіць спраўна, стэрылізавана.
Калі вам спадабалася гэтая прыгажуня, тэлефануйце: +375 (29) 628-08-46 Іна. 

90aba3a3_39dd_48bc_9283_27f1cc289340_logo.jpeg