Лёва — любоў і сяброўства ў дадатак
Нягледзячы на невялікі век прыгодаў у жыцці Лёвы хапіла. Ён з'явіўся ў двары шматпавярховіка, і адразу стаў папулярным. Малога кармілі сасіскамі, фатаграфавалі, каб выкласці ў сацсетках, спрабавалі пагладзіць ды паціскаць. Сасіскі Лёва браў, а вось больш шчыльных кантактаў баяўся — дрыжэў і парыкваў.
У той жа дзень Лёва паехаў у новы дом. Здавалася, шчанюку неверагодна пашанцавала. Але праз два тыдні Лёву вярнулі. Потым была іншая ператрымка, дзе ён абсалютна выпадкова... згубіўся. Лёву шукалі, за яго перажывалі валанцёры. Знайшлі!
Цяпер Лёва зноў на ператрымцы і чакае сваю сям'ю.
Яму 5-6 месяцаў, апрацаваны ад паразітаў, прышчэплены (ёсць ветпашпарт). Есць Лёва і сухі корм, і натуралку.
Любіць цацкі, умее сябраваць і выдатна ставіцца да іншых жывёл — можна браць другім сабакам у сям'ю.На павадку ходзіць культурна, не цягне. Гаспадара не выпускае з-пад увагі, сваю тэрыторыю ахоўвае.
Алё Лёву патрэбна мама. Хлопчык вельмі ласкавы, любіць абдымацца і цалавацца.
Аддаём у кватэру ці дом (не на ланцуг!) з ненавязлівым адсочваннем лёсу.
+375 (29) 612-22-11 Анастасія+375 (29) 633-53-34 Вольга.