Любаша — раскошная прыгажуня
Любаша была сяброўкай і адзінай роднай душой для самотнай бабулькі. Жанчына памерла, яе сваякам котка была не патрэбная. Сяброўка бабулькі часова прытуліла Любашу: хоць і цяжка ёй было даглядаць котку, але выставіць жывую істоту на вуліцу не змагла.
Цяпер Любаша на ператрымцы і шукае новую сям'ю, дзе яе чакае любоў і клопат.
Любаша — раскошная прыгажуня, метыс ангорскай коткі. Абсалютна здаровая. Ёй каля чатырох гадоў. Стэрылізаваная.
Надзвычайна пяшчотная і ласкавая. Шкодных звычак не мае. Выдатна ведае латок ды кіпцяточку. У ежы не пераборлівая.
Не любіць шуму і мітусні, ёй па душы ціхая спакойная абстаноўка. Ладзіць з іншымі жывёламі, у тым ліку і з сабачкамі дробных парод.
Гэтая котка скарыць вашае сэрца адразу. Тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца! +375 (29) 196-57-23 Таццяна