Лорд — разумны і кантактны, чакае сябра ці сяброўку! Абноўлена: знайшоў дом
У адзін летні дзень адна з валанцёрак з сяброўкамі вырашыла наведаць музей Янкі Купалы ў Вязынцы. Па дарозе да іх выйшаў худы і стомлены сабака, яны пакармілі яго, чым было, а потым пачалі ездзіць і падкормліваць.
Спачатку сабака паводзіўся вельмі асцярожна, але з кожным разам падыходзіў усё бліжэй. Праз нейкі час валанцёраў чакалі яшчэ і двое шчанюкоў, якіх мама прывяла да добрых людзей. Шчанюкоў забралі на ператрымку і назвалі Лорд і Лэдзі. Імёны вельмі пасавалі характарам малых.
Зараз Лэдзі ўжо ў новым доме, але Лорд крыху затрымаўся.
Знаёмцеся — гэта Лорд. Яму каля 3-4 месяцаў. Ён вельмі разумны і кантактны. Спачатку можа трохі асцярожнічаць, але праз некалькі хвілін асвойваецца і з задавальненнем абнюхвае новых людзей.
Вельмі добра засвойвае каманды, і як і любы шчанюк яго ўзросту, любіць пагуляцца і пагарэзіць.
Лорд здаровы, прышчэплены, з задавальненнем ужывае сухі корм, ведае, што такое пялюшка, і засвойвае выгул.
Вырасце прыгожым статным сабакам і будзе самым лепшым для сваіх гаспадароў!
Тэлефануйце і прыязджайце на аўдыенцыю да Лорда.
+375 (29) 577-85-06 Кацярына