Лоры вучыцца зноў любіць свет і людзей. Дапамажыце ёй з гэтым!

У сталічным прыватным сектары ў раене вул. Грушаўская шмат дамоў ідзе пад знос. Жыхароў рассяляюць, але далека не ўсе бяруць у новае жыллё сваіх хвастатых сяброў. І тыя застаюцца на руінах былой утульнасці. Але калі адны выклікаюць адлоў, іншыя ратуюць небарак ад смерці.

imgl7220_logo.jpg


Лоры нарадзілася ў закінутым доме, адчула жорсткасць людзей, была выратавана ад смерці і зараз чакае сапраўдных гаспадароў, якія будуць клапаціцца пра яе.

imgl7235_logo.jpg


Рудая красуня вучыцца зноў любіць свет і людзей. Лоры каля 6 месяцаў, яна апрацавана ад паразітаў, ёй ужо зроблена першая прышчэпка, а 15 ліпеня будзе другая.

imgl7406_logo.jpg


Малая яшчэ з недаверам ставіцца да незнаёмых людзей ды жывёл, але хутка прызвычайваецца. Пачынае праяўляць ахоўныя якасці, нягледзячы на свой памер і ўзрост. Любіць вітацца за лапку і раздае пацалункі тым, каго добра ведае. Па дасягненні адпаведнага ўзросту дапаможам са стэрылізацыяй!

imgl7228_logo.jpg


У ежа Лоры непераборлівая, прывучаецца да выгулу, вырасце грацыёзным сабакам сярэдняга памеру.


Ласкавае і пяшчотнае шчанё шукае дом і вельмі спадзяецца на вашу дабрыню.Тэлефануйце і знаёмцеся:
+375 (29) 877-29-32 Марыя+375 (29) 303-73-19 Алена.