Мацільда — маленькая і кемлівая
Мацільду знайшлі восеньскім вечарам у мінскай Серабранцы. Спалоханая, яна сядзела ля роварнай дарожцы і дрыжала пад пранізлівым дажджом. Малое адчувала, што здарылася бяда, і што нават атрыбуты хатняга гадаванца — ашыйнік і павадок — мала чым дапамогуць.

Пошук старых гаспадароў не даў плёну. Саму Мацільду таксама ніхто не шукаў, абвестак не было. Таму валанцёры ўзяліся знайсці ёй новую, больш адказную сям'ю.
У Мацільды смешная мордачка, і некаму можа падасца, што выраз у яе амаль чалавечы. А белая бародка надае асаблівы шарм.

Моце прыкладна 6 месяцаў. Гэта даволі актыўны і рухомы сабачка. Мацільда таварыская, арыентавана на чалавека. Добра кеміць, праяўляе характар. Да выгулу пакуль паўнавартасна не прывучана праз узрост. Хутчэй за ўсё вырасце невялікім сабачкам.

У бліжэйшы час Моцю плануюць прышчапіць. У шчанюка маецца пупочная грыжа, якую трэба будзе ўшыць падчас стэрылізацыі.

Шукаем для яе адказную сям'ю, пажадана без маленькіх дзяцей. Як і ўсе шчанюкі, Мацільда патрабуе ўвагі, цярпення, выхавання і клопату.
Калі вас зачапіла гісторыя Мацільды і вам патрэбны чатырохлапы сябра — тэлефануйце: +375296344224 Ірына.