Маладзенькая адданая Умка шукае гаспадароў, якія ёй не здрадзяць. Абноўлена: знайшла!
Прыкладна 2 месяцы таму ля крамы ў адной з вёсак Міншчыны спыніўся аўтамабіль, адчынілася дзверка, з яе выкінулі сабаку, а аўто хуценька з'ехала.

Такая гісторыя — звычайная для валанцераў, змяняюцца толькі месцы дзеяння. Вынік амаль заўсёды адзіны — сабака, які нічога не разумее, суткамі сядзіць на тым самым месцы і просіць ежу.
Потым на сабаку выклікаюць адстрэл альбо забіваюць мясцовыя жыхары, "каб курэй не паеў".


Умцы пашанцавала — літаральна ў дзень, калі сабачку павінны былі "адстрэліць", на дапамогу прыехалі валанцёры. Яны забралі худзенькую небараку на ператрымку.
Невядома, што стала нагодай такога вар'яцкага ўчынку, але Умка досыць разумны і добры сабака. Дзяўчынцы цяпер каля 2 гадоў, яна здаровая і стэрылізаваная.
Умка досыць чалавекаарыентавая і пазітыўная. Добра ведае выгул, спакойна ходзіць на ланцужку, любіць пагуляць з вялікімі сабакамі.
Адзінае, не вельмі любіць маленькіх сабакаў ды катоў.
Умка шукае гаспадароў, якія яе будуць любіць ды ніколі не здрадзяць.
Глядзіце, тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца!
+375 (29) 873-28-23 Святлана (ёсць Вайбер)
+3752 (29) 707-69-09 Марыя