Маленькай Габі патрэбны дом!
Гэтую вельмі прыгожую дзяўчынку знайшлі на вуліцы. Брудная і худзенькая, яна сядзела ля пад'езду і чакала. Магчыма, старога гаспадара, магчыма, проста таго, хто яе пакорміць... Валанцёры забралі малую на ператрымку, адмылі і накармілі.
Габі расце вельмі здольнай, разумнай, ласкавай дзяўчынкай.
З радасцю гуляецца, ходзіць на павадку, дома трывае (толькі зрэдку можа зрабіць лужынку — яна ж яшчэ зусім дзіця).
Дзяўчынцы каля 4 месяцаў, прышчэплена, апрацавана ад паразітаў, мае ўласны пашпарт.
Вырасце прыкладна да калена.
Шукаем для Габі самых добрых і клапатлівых гаспадароў! Прыязджайце знаёміцца!
+375 (29) 653-61-22 Святлана.