Маракешыку ды Торці вельмі патрэбны дом і клапатлівы спадар!

Жыхарка Мінска напрыканцы жніўня мінулага года паехала адпачыць з вудай на адно з азераў Мінскага раёна. Толькі ўладкавалася, як заўважыла нейкі рух пад каранямі старой вярбы на беразе побач. Калі падышла бліжэй, то насустрач ёй з нары вылезлі два малых кацяня і амаль адразу схаваліся.

mycollages__15_.jpg


Аб гэтым яна распавяла сваей дачцы, а тая сваёй сяброўцы-валанцёрцы. Пакідаць малых там было нельга, і сяброўкі паехалі ратаваць катадзетак. Злавіць іх атрымалася не з першага заходу, але халады кацяняты сустрэлі ў цяпле на ператрымцы.

Торці

Торці

Маракешу і Торці каля 8 месяцаў. Яны стэрылізаваныя і здаровыя, рыхтуюцца да прышчэпак. У латок ходзяць амаль з першага дня, кіпцяточка — на выдатна.

Маракеш

Маракеш

Пакуль асцярожныя да чужынцаў. Гэта і зразумела — гены даюць сабе ведаць. Вельмі любяць гуляцца з рознымі цацкамі, сябруюць з іншымі катамі.

torci__3__logo.jpg


Ужываюць сухі рацыён ды прэсервы прэміум-класу.

marakesz__2__logo.jpg


Маракешыку ды Торці вельмі патрэбны дом і клапатлівы спадар.


Тэлефануйце і завітвайце на знаемства:
+375 (29) 376-33-30 Інна.