Марго зведала здзекі і здраду. Ёй вельмі патрэбныя клопат і любоў!
Гісторыя Марго ўражвае і наўрад ці пакіне вас абыякавымі. Цяжка ўсведамляць, колькі жорсткіх выпрабаванняў выпала на лёс гэтага гаротнага сабакі.
Зусім малым шчанюком Марго трапіла ў сям'ю алкаголікаў. Які там догляд, калі амаль усе грошы ішлі на выпіўку... Сарамлівую худую Марго забралі валанцёры і пачалі пошукі новага дому.
Знайшоўся новы дом і гаспадыня — абаяльная дзяўчына. Пазітыўныя сумесныя фота ў інстаграме — здавалася, што вось яшчэ аднаму сабаку пашчасціла...
Але праз два гады дзяўчына рэзка запатрабавала забраць Марго: маўляў, яна выходзіць замуж і жаніх супраць сабакі, бо ёсць свой. Рэзанула дзіўная фраза: «Нам трэба здаць кватэру даражэй!»
Валанцёрка паляцела на адрас дзяўчыны і абамлела! Аказваецца, ужо колькі часу кватэра здавалася разам з Марго, якая была зачынена ў адным з пакояў. Кватаранты часам кармілі яе і зрэдку выводзілі на вуліцу.
Марго з яе «турмы» прыйшлося выносіць літаральна на руках, яна баялася ўсяго, нават дзённага святла.
І шлях да дому пачаўся зноў.
Марго 3 гады. Метыс нямецкай аўчаркі. У карку яна 58 см, вага 20 кг.
Маргоша — добры і ласкавы сабака. Яна гуллівая і зусім не агрэсіўная. З іншымі жывёламі кантактуе добра. З людзьмі асцярожная — сабаку білі. Але калі Марго зразумее, што можа вам давяраць, будзе самым верным сябрам і кампаньёнам.
Прывучана да трохразовага выгулу, але, як любы аўчаропадобны метыс, навучаецца вельмі хутка і разумее чалавека, таму на двухразовы выгул пяройдзе хутка.
Здаровая, стэрылізавана, прышчэпленая.
Сабака не аддаецца на ланцуг або ў будку. Ёй патрэбна кватэра або прыватны дом з пражываннем у ім.
Магчыма, сярод вас ёсць чалавек, які зможа выцягнуць Марго з кола нягод і несправядлівасці, падорыць ёй шчасце быць патрэбнай і любімай, стане добрым гаспадаром і сябрам.
Просім вельмі адказна падыйсці да рашэння ўзяць Марго, бо невядома, ці вытрымае яна яшчэ адну здрадуу.
Калі ў гэтых вачах вы ўбачылі нешта асаблівае і хочаце пазнаёміцца, тэлефануйце:
375 (29) 349-44-31 Анастасія.