Марта абароніць ваш дом!
За свае кароткае жыццё Марта сутыкнулася са здрадай двойчы. Спачатку калі яе шчанюком выставілі на вуліцу, прычапіўшы на аброжак кавалак паперы з мянушкай. Другі раз калі ўзялі ў новы дом, але хутка вярнулі...
Тыя людзі сцвярджалі, што сабака нібыта папсаваў дарагі паркет і канапу. Дзіўна, але калі Марту забіралі валанцёры, падлога ды мэбля былі ў парадку. Можа, проста нагуляліся з жывой «цацкай»?
Марце 11 месяцаў, прышчэпленая, апрацавана ад паразітаў, стэрылізавана.
Выдатная ахоўніца, цудоўна ладзіць з дзецьмі і іншымі жывёламі.
Марыць пасяліцца ў прыватным доме з пражываннем у ім.
Шукае надзейную сям'ю, у якой будзе адчуваць сябе патрэбнай і любімай.
Тэлефануйце: +375 (29) 328-37-13 Алена.