Мія — ці магчыма ўстаяць перад ёй?
Міі не пашчасціла — яна жыла ў кватэры людзей, якія моцна пілі. Ім было не да коткі, пра яе ніхто не клапаціўся, нярэдка крыўдзілі. Па ежу адпраўлялі на вуліцу, там Мія часцяком і жыла, нягледзячы на пару года і надвор'е. У Міі нараджаліся кацяняты, якіх адносілі далей ад дома і проста пакідалі на волю лёсу.
![mija2_logo.jpg mija2_logo.jpg](/img/v1/images/mija2_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Аднойчы халодным студзеньскім вечарам Мію разам з цудам ацалелым кацянём канчаткова выкінулі на вуліцу.На шчасце, побач апынуліся валанцёры, якія выратавалі бедную сям'ю.
![mija4_logo.jpg mija4_logo.jpg](/img/v1/images/mija4_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Спачатку пасля жыцця ў хаце са скандаламі і бойкамі Мія была баязлівай і насцярожанай.Цяпер яна адаптавалася ў прытулку, і стала спакойнай, ласкавай і ўпэўненай у сабе котачкай.
![mija3_logo.jpg mija3_logo.jpg](/img/v1/images/mija3_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Міі каля 2 гадоў. Выдатна карыстаецца латком. Стэрылізавана. Вельмі хочам знайсці для яе дом, дзе будзе панаваць любоў, дабрыня і спакой.
+375 (44) 799-79-12 Таня (або пішыце ў Вайбер).
![mija1_logo.jpg mija1_logo.jpg](/img/v1/images/mija1_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)