Мія: ласкавая, але з характарам
Мія была знойдзена восенню ў адным з Мінскіх двароў, з'явілася проста зніадкуль. Спачатку вельмі баялася вуліцы, з чаго можна здагадацца, што раней у яе быў дом.
Каля месяца жыла каля пад'езду проста пад кустом, пакуль надвор'е дазваляла, потым трохі звыклася і перабазавалася ў сутарэнне.
Мію стэрылізавалі, але па заканчэнні пасляаперацыйнай ператрымкі іншых варыянтаў часовага ці сталага дома ў яе не было, і яна зноў вярнулася на вуліцу. Праз пару дзён котцы з гэтага ж двара, і па сумяшчальніцтве яе суседцы па сутарэнні, пашчасціла, і для яе знайшлася ператрымка. Калі яе забіралі, то Мія бегла следам і плакала. Не забраць яе было ўжо немагчыма, вось так Мія, можна сказаць, сама сабе знайшла ператрымку.
Мія — маладая котка, 1,5-2 гады. З катамі і кошкамі ўжываецца выбарачна, але імкнецца быць лідарам.
Гуллівая, смешная, ласкавая, але трохі з характарам, таму прыстройваецца ў сям'ю без маленькіх дзяцей.
Здаровая, стэрылізаваная, выдатна карыстаецца латком і кіпцяточкай.
Тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца, ёй вельмі патрэбны дом і сям'я!
+375 (29) 502-03-72 Юлія.