Мія: сонейка вам у хату! (Знайшла свайго гаспадара)

Золкім кастрычніцкім вечарам да аўтобуснага прыпынку на Паўднёвым Захадзе ў Мінску прыбілася малое шчаня. Яму было холадна і страшна. Аўтобусы прыходзілі, выпускалі пасажыраў, тыя беглі ва ўтульныя цёплыя кватэры. Здавалася, лёс шчаня нікога не цікавіў.

md2ery3eor8_logo.jpg


На шчасце, маленькую цень пад лаўкай заўважыла адна з мясцовых жыхарак.
Пазнаёмцеся, гэта Мія — далікатнае і пяшчотнае сонейка. Яна быццам напаўняе дом радасцю і святлом. Проста немагчыма прайсці міма яе і не спыніцца, каб пагладзіць ці пачухаць за вушкам.

m07lgbwi7ew_logo.jpg


Мія ласкавая, гуллівая і дапытлівая. Ёй каля трох месяцаў. Прывучана да пялёнкі. Есць сухі корм. Вырасце сярэдняга памеру.


Вазьміце ў свой дом маленькае рудае шчасце! Напэўна, Мія ўжо забылася на выпрабаванні, якія выпалі ёй напачатку жыцця. Цяпер яна гатова пазнаваць свет, у якім жывуць давер і любоў. Тэлефануйце: +375 (33) 639-24-41, +375 (25) 796-22-95 Наталля.