Муха: і з дзеткамі пагуляе, і дом папільнуе
Гісторыя Мухі банальная і ад таго не менш сумная. Нехта прывязаў яе да дрэва ў адным з паркаў Мінска і пайшоў. Муха сядзела ціхенька і чакала. Мо, спадзявалася, што гаспадар за ёй абавязкова вернецца, бо не можа ж быць па-іншаму, людзі сваіх не кідаюць! Так прайшло амаль двое сутак...
Муха-Муха-Цакатуха! Муху выратавалі валанцёры. Яны ж вярнулі ёй веру ў чалавека. Зараз ёй два гады. Вясёлы нораў, імкненне спадабацца чалавеку, вернасць у сабачых вачах — гэта ўсё пра нашу выдатную Муху!
А яшчэ ў вачах Мухі — вясёлыя чорцікі, гэта вельмі рухомы сабака, які гатовы бегаць цэлы дзень, даследуючы наваколле ці куткі новага дома.
Муха будзе верным сябрам і кампаньёнам. Яна любіць дзетак, добразычлівая да жывёл.
Ростам ніжэй калена. У ежы непераборлівая, падыходзіць і сухі, і натуральны корм.
Стэрылізавана. Мае навыкі ахоўніка.
Аптымальныя ўмовы ўтрымання: можа жыць як у кватэры, так і ў вальеры.
Тэлефануйце! +375 (29) 326 76 27 Ірына, +375 (29) 694 14 93 Анастасія.