Не хапае сонейка? Вазьміце Санні!

Дзяўчына-валанцёр гуляла ў адным з паркаў са сваімі сабакамі, там і сустрэлася ім гэтае шчанё. Разам сабакі пабегалі, пагуляліся, але надышоў час ісці дадому.

yrn5lfoj8wy_logo.jpg

Ну вось і як можна пакінуць гэтае малое, якое даверліва і ўпэўнена крочыць разам з тваімі сабакамі дадому. Не здолела дзяўчына прагнаць дзіця...
Санні — гэтае імя на ўсе 100% падыходзіць малому. Толькі паглядзіце на яго: ён светлы і яркі як сонейка, і такі ж у яго характар ​— ​добры, ласкавы, гуллівы.

pfmp2vxhv9a_logo.jpg

Санюша яшчэ зусім дзіця, яму каля 8 месяцаў, таму і любіць пабегаць, пагуляць з людзьмі або з сабакамі, або з коткамі — для ўсіх ён сябрук.
Малеча разумны і лёгка навучаецца, вучыцца хадзіць на ланцужку, як прыстойны сабака, пакуль не заўсёды атрымліваецца ідэальна, але ўсё наперадзе))


Калі вы хочаце сабе сябра — сонейка, тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца ​​з маленькім цудам.
+375 (29) 683-59-15 Анастасія