Ося — горды арол у абліччы чорнага ката!
На Осю натрапіліся выпадкова. Валанцёрка ішла па сваіх справах і краем вуха пачула слабы піск кацяня. У траве яна знайшла нешта малое, чорнае і худое. Кацяня з апошніх сіл трымалася за жыццё. А ў клініцы, куды яго адвезлі, стаў вядомы страшны дыягназ. У малога былі раскрышаны косткі тазу і задніх лапак. Колькі часу, сродкаў і слёз каштавала валанцёрам ратаванне Осі — ведаюць толькі яны.
Так, Ося інвалід. Так, у яго няма адной лапы, а другая працуе на 50%. Так, яму трэба дапамагаць хадзіць у туалет. Але яму не патрэбна жаль!
Оську патрэбна сям'я, якая будзе бачыць у ім крутога чорнага ката, гордага арла.
Осі каля году, ён прышчэплены, спакладаны, есць сухі корм, ведае каманды "да мяне", "пайшлі пісаць" і "тааак, хто гэта зрабіў?"
Догляд у плане туалета нескладаны — жмяк-жмяк 5 хвілін і арол паляцеў далей па сваіх важных справах.
Калі вы адчуваеце, што Ося — гэта вашае, калі ласка, тэлефануйце / пішыце / прыязджайце знаёміцца:
+375 (44) 751-13-51 Варвара.