Палюбіце Рафі чорненькай

Мінулай восенню ў адным з двароў з'явіўся невялікі сабачка. Малая дрыжэла ад холаду і страху, нікога блізка не падпускала. Харчавалася тым, што зрэдку пакідалі на зямлі людзі.

qcqqtrbopzq_logo.jpg


Праз некалькі тыдняў у адной з валанцёрак атрымалася асцярожна пагладзіць сабачку. Потым справа пайшла лепей і зараз Рафі чакае новага гаспадара.

4w5mjluv4ri_logo.jpg


Рафі ўважлівая і разумная, яна любіць вырашаць розныя сабачыя галаваломкі і назіраць за тым, што адбываецца навокал. Але варта ўлічваць, што жыццё Рафі раней не балавала, таму яна зараз крыху баязлівая. Калі сабака спужаецца, то пачынае брахаць ці прыціскаецца да зямлі.

zo0wusaiulk_logo.jpg


Але мінулае не так важна, як будучыня. Мы вельмі хочам, каб прыйшоў той час, калі ў Рафі з'явяцца свой дом і сям'я, і яна зразумее, што больш няма чаго баяцца, тут яе любяць такой, якая яна ёсць, і яна патрэбная.

iphy82sfzoo_logo.jpg


Рафі здаровая, прышчэпленая, апрацавана ад паразітаў, стэрылізавана. Ёй каля 1,5 гадоў, у карку каля 47 см. Калі вы гатовы прыняць Рафі з усімі яе асаблівасцямі, тэлефануйце: +375 (29) 602-23-31, Вольга Раманаўна.

sywjeky2ify_logo.jpg