Патрэбна дапамога. У Пружанах без дагляду засталіся 50 катоў і 30 сабак — гаспадыню пасадзілі
Жыхарку Пружан адправілі на год у калонію па артыкуле «Абраза прэзідэнта». У выніку без гаспадыні засталіся шматлікія хатнія жывёлы, якіх яна даглядала.
Чытачы «Нашай Нівы» б'юць трывогу:
— У Пружанах ёсць жанчына, якая ратавала ад смерці бяздомных катоў і сабак. Учора яе асудзілі на год калоніі па артыкуле «Абраза прэзідэнта» і кінулі за краты проста з залы суда. Яна не паспела нават развітацца з жывёламі. Цяпер засталіся без гаспадыні 50 катоў і 30 сабак. Калі камусьці патрэбны коцік альбо сабака — яшчэ ёсць магчымасць забраць іх жывымі.
Калі ў вас ёсць жаданне выратаваць кагосьці з пружанскіх катоў ці сабак, то вось тэлефоны для сувязі:
+375 (29) 532 46 69, +375 (44) 513 76 03 (вайбер).