Пэні — радасць і пяшчота
Невядома, як гэтае малое трапіла да алкаголікаў. Жыцця ёй там не было: сабаку па некалькі сутак не выпускалі з кватэры, збівалі так, што суседзі на крыкі выклікалі міліцыю. Білі рукамі і нагамі, ні за што, зрывалі злосць за тое, што не хапала на бутэльку. А калі не збівалі, то выганялі на вуліцу, у любое надвор'е.
Але Пэні не ведала іншых гаспадароў, і, нягледзячы на іх жорсткасць, была бясконца аддана ім. Сядзела пад пад'ездам і чакала пакуль паклічуць назад. Яна ім даравала голад і пабоі.
Пры гэтым, хоць Пэні і прайшлося прайсці праз пекла, у яе стабільны характар, выдатныя звычкі і абсалютная любоў да людзей.
Пэні неверагодна кемлівы, ласкавы, кантактны сабака.
У ёй столькі радасці і пяшчоты, столькі захаплення, што яна зможа скарыць любое сэрца. Ладзіць з дзецьмі, іншымі сабакамі, катамі, хамякамі. Добра ходзіць на павадку.
Дзяўчынка зусiм здаровая, прышчэпленая і хутка будзе стэрылізавана. У падарунак новай сям'і дастанецца курс у кінолага па вывучэнні базавых каманд.
+375 (29) 539-65-39 Алеся.