Пэпі вельмі хоча стаць хатняй!
Звычайная справа: у вёсцы нарадзіліся двое шчанюкоў. Гаспадар аказаўся добрым і адказным чалавекам — выгадаваў малых, а потым пачаў пры дапамозе валанцёраў ды інтэрнета шукаць ім новы дом. Аднаго шчанюка вельмі хутка забралі. А вось Пэпі неяк усё не шанцуе.
![xek6oco53uc_logo.jpg xek6oco53uc_logo.jpg](/img/v1/images/xek6oco53uc_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Малой 1,5 года. Яна вельмі вясёлая, кемлівая і кантактная.
![klwz9kfjono_logo.jpg klwz9kfjono_logo.jpg](/img/v1/images/klwz9kfjono_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мы верым, што яе абавязкова заўважыць патрэбны чалавек. І, паверце, не пашкадуе: такую добрую, ненадакучлівую, пяшчотную дзяўчынку яшчэ пашукаць. Пэпі — сапраўдны скарб!
![ojlpjx8iw5u_logo.jpg ojlpjx8iw5u_logo.jpg](/img/v1/images/ojlpjx8iw5u_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пэпі здаровая, прышчэпленая і стэрылізавана, у карку каля 50 см.
![t9uubszljug_logo.jpg t9uubszljug_logo.jpg](/img/v1/images/t9uubszljug_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Малая выдатна ўжываецца з іншымі сабакамі. Дзяўчынка есць сухі корм і прывучаная да 3-разовага выгулу.
Даведацца больш можна ў яе куратараў: +79817742251 (толькі вайбер) Елена, +375 (29) 508-79-22 (калі не адказвае — дасылайце смс, ператэлефануе) Юлія.
![ook6swuxl18_logo.jpg ook6swuxl18_logo.jpg](/img/v1/images/ook6swuxl18_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)