Пяшчотная і ласкавая Бусінка навучыць любіць жыццё
Жанчына вярталася з крамы, калі заўважыла пад лаўкай ля пад'езду маленькую котачку. Яна была ў крыві і сядзела, схіліўшы галаву.
Хутчэй за ўсё, котка пацярпела ад сустрэчы с сабакам. Жанчына адразу пабегла з ей у клініку. Ў выніку котка страціла адно вока, але больш сур'ёзных пашкоджанняў не мела.
Знаёмцеся, гэта Бусінка. Ёй 1,5 года. Яна маленькая, з шаўкавістай шэрсткай і раскошным пухнатым хвастом, мілая цудоўная дзяўчынка, якая вельмі любіць ласку і абдымкі.
А яшчэ яна любіць жыццё і навучыць вас гэтаму. Паверце, адсутнасць вока гэтаму зусім не перашкаджае.Котачка нястомная аптымістка і генератар добрага настрою, яна пазабавіць вас і прымусіць пасміхнуцца, суцешыць і супакоіць у цяжкую хвіліну. Утульна размесціцца побач і будзе пяшчотна мурчаць свае песенькі.
Латок і кіпцяточка — без пытанняў, не стварае ў доме ніводнай праблемы, мілае ласкавае дзіцё.Тэлефануйце: 8 (029) 878-55-76.