Ірыска шукае найлепшых гаспадароў. Абноўлена: паехала ў новы дом!
Ірыску знайшла добрая жанчына, якая працуе ў прамзоне Шабаны побач са сталіцай. Жнівеньскім ранкам малое, худое і галоднае кацяня невядома як апынулася ля брамы складу. Сядзіць, галосіць... Ну як тут прайсці міма, нягледзячы на двух сваіх катоў дома. Так і паехала котка на ператрымку і зараз шукае добрых гаспадароў.
Ірыске каля 8 месяцаў, яна вельмі гуллівая і пяшчотная муркаталка. Побач з ёй вы назаўсёды забудзецеся, што значыць «сумаваць».
Котка стэрылізавана, апрацавана, латок ведае на выдатна, вельмі добра ладзіць з іншымі катамі ды коткамі. У ежы непераборлівая, добра есць кашачыя прэсервы.
Вельмі хацелася б знайсці ёй дом, дзе ўжо ёсць коцік, бо яна досыць камунікабельная. Але з задавальненнем будзе і адзінай жывёлкай у кватэры.
Да незнаёмых людзей ставіцца добра і амаль адразу ідзе знаёміцца.
Тэлефануйце і прыходзьце:
+375 (29) 680-67-93 Алена.