Плюша чакае свайго аматара кавы!
Сталыя наведвальнікі кафэ «Лаўка» добра ведалі Плюшу. Яна часта «піла» каву з наведвальнікамі, чакала пачастункаў, а ў холад хавалася ў арцы ад ветру.
Адсутнасць вушка, страчанага ў цяжкім жыцці на вуліцы, надавала ёй своеасаблівы шарм. Многія падкормлівалі яе, пакуль не знайшлася ператрымка.
Мілая Плюша — так і хочацца пагладзіць! І ёй гэта вельмі спадабаецца. Котачка вельмі ласкавая і добрая.Яна яшчэ трохі сарамлівая, але неверагодна любіць ласку — адразу расслабляецца ды муркае, перабіраючы лапкамі.
Котачка здаровая, апрацавана ад паразітаў, стэрылізавана. Ёй каля года. Да латка і кіпцяточкі прывучана.
Чакае свайго аматара кавы!
+375 (29) 617-13-22 Вікторыя (ёсць тэлеграм, вайбер).