Роза — народжана дзеля любові
Роза трапіла на Гурскага разам з яшчэ некалькімі шчанюкамі. Малыя не ведалі, што трэба баяцца людзей. Даверліва самі пайшлі да чалавека з сеткай і потым у «машыну смерці». Так бы і скончылася гэтае жыццё на самым пачатку, але валанцёры хутка разабралі малых па ператрымках.
Роза, Розачка, Разалія. Сама прыгажосць і пяшчота. Яна, як кветачка, якая раскрываецца толькі пры вялікай любові і клопаце.
Яна яшчэ зусім дзіця — усяго два месяцы. Таму, якой вырасце Роза, залежыць ад гаспадара.
Апрацавана ад паразітаў.
«Роза, золатка, па цябе прыйшлі!» Так хочацца, каб малая пачула гэтыя словы, як мага хутчэй. Тэлефануйце: +375 (33) 639-24-41, +375 (25) 796-22-95 Наталля.