Сціплая і інтэлігентная Душачка шукае пастаянны дом
На першы погляд яна звычайная котка. Нарадзілася недзе на вуліцы, гадавалася там жа. Адна з жанчын, якая падкормлівала коцікаў ля дома, заўважыла, што калі ўсе хвастатыя кідаюцца да місачкі, штурхаюцца, спрабуюць уварваць лепшы кавалак, гэтая котка паважна чакае.

Калі яе суродзічы наядуцца, толькі тады падыдзе і вельмі інтэлігентна мяўкне: «А мне ты што прынесла?» Так і харчавалася асобна, пакуль яе не забрала на ператрымку тая самая жанчына.

Зеленавокая прыгажуня Душачка, афарбоўкі «таббі» (лясная) шукае пастаянны дом.
Яна пяшчотная і ласкавая, спакойная і рахманая, без шкодных звычак.

Утульная і мяккая аматарка паляжаць на ручках, падстаўляючы бакі і жывоцік для пагладжвання.Узрост каля 3-х гадоў, да латка і кіпцяточкі прывучана.Тэлефануйце, пішыце, прыязджайце знаёміцца, падарыце ёй шанец на доўгае і шчаслівае кацінае жыццё.
+375 (29) 196-57-23 Таццяна.
